Агуркі старанна прамываюць і замочваюць у халоднай вадзе на працягу 6 гадзін.
Ваду трэба змяняць не меней двух разоў. Рыхтуюць рэзкую зеляніну, чысцяць галоўкі часныку.
На літровы слоік бяруць зубок часныку, 1 - 2 лаўровых ліста, 5 - 8 зерняў чорнага перцу, 1 ліст чорнай парэчкі, кроп, хрэн, пятрушку, усяго 30 - 35 г.
Рэзкія затаўкі кладуць на дно слоіка і зверху. Кладка агуркоў павінна быць шчыльнай.
Агуркі заліваюць гарачым заліваннем (каля 70 градусаў) Агуркі пастэрызуюць пры тэмпературы 90 град.
У слоіках ёмістасцю 1 л - 10 - 12 хвілін, 3 л - 15 хвілін. Герметычна зашпунтоўваюць і астуджаюць слоікі.
Заліванне:
-1 л вады,
- 50-60 г солі.
-125 г 5-адсоткавага воцату ці 8 г (2 г. лыжкі) эсэнцыі.
Раствор кіпяцяць. Затым уліваюць 125 г 5-адсоткавага воцату ці 8 г (2 г. лыжкі) эсэнцыі.
|