Для расола:
- 1 л вады,
-50 г солі,
-5-10 г цукру,
-5 г цытрынавай кіслаты.
Адабраць агуркі невялікага памеру і аднолькавай падоўжанай формы, прамыць, замачыць у халоднай вадзе на 4-6 гадзін і яшчэ раз прамыць.
На дно трохлітровага слоіка пакласці кроп, ліст парэчкі, вішні, часнык, шчыльна паскладаць агуркі (можна паставіць вертыкальна) і заліць кіпячай вадой на 3-5 хвілін.
Ваду зліць, дадаць у яе соль, цукар, цытрынавую кіслату, давесці да кіпення і заліць слоікі. Затым слоікі герметычна закаркаваць, перавярнуць да астывання.
|