-10 кг агуркоў
- 2 кораня хрэна,
-5 лісцяў хрэна,
-2 галоўкі часныку,
-1 струк горкага перцу,
-5 струкоў салодкага перцу,
- 3-4 галінкі салеры,
-20 лісцяў чорнай парэчкі,
-20 шт. вішнёвага лісця,
-1 пучок кропу;
для залівання
- 10 л воды,
-паўлітровы слоік солі,
-1 шклянка гарэлкі,
-8-10 ст. лыжак воцату.
Агуркі перабраць, вымыць. На дно слоіка паскладаць лісце парэчкі, вішні, хрэна. Прыгатаваць кроп, салеру, салодкі перац, горкі перац, часнык.
Шчыльна паскладаць агуркі ў слоікі, перасыпаючы іх паказанымі спецыямі.
Прыгатаваць раствор для залівання з даданнем солі, воцату і гарэлкі. Заліць агуркі гарачым растворам.
На наступны дзень дадаць раствор, не даліваючы яго на 1 см да краю слоіка, і закатаць.
|