Для расола:
- 1 л вады,
- 50 г солі.
Свежыя агуркі невялікага памеру і аднолькавай падоўжанай формы прамыць, замачыць у халоднай вадзе на 4-6 гадзін і яшчэ раз прамыць. На дно трохлітровага слоіка паскладаць корань хрэна, лісце парэчкі, вішні, кроп, перац, лаўровы ліст.
Запоўніць слоік агуркамі, заліць расолам і зачыніць поліэтыленавым вечкам. Пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на двое сутак.
Затым расол зліць, давесці да кіпення, а агуркі прамыць кіпячай вадой і зноў паскладаць у слоік, куды дадаць часнык. Заліць слоік кіпячым расолам і герметычна закаркаваць.
|