-агурочкі
-спецыі і зеляніна
Расол на 3-х літровы слоік:
-100 г солі
-100 г воцату 9%
-1 ст. лыжка цукру.
Агуркі вымыць і заліць вадой, калі ёсць магчымасць, то гадзін на 8, за гэты час ваду пару разоў змяніць, а няма магчымасці, то хоць-бы гадзіны на дзве. Пры жаданні можна зрэзаць кончыкі агурка абапал.
У падрыхтаваныя слоікі пакласці спецыі і зеляніну (лаўровы лісцік, перац гарошкам чорны і духмяны, часнык, кроп, лісце хрэна, корань хрэна, лісце парэчкі, вішні, зеляніну салеры, тархун, базілік, для аматараў вострага - пякучы перчык і г.д., гэта значыць - любыя спецыі і зеляніну на ваш густ)
Паскладаць падрыхтаваныя агурочкі і заліць кіпенем. Даць пастаяць хвілін 10-15. Ваду зліць, зрабіць расол, з разліку на 3-х літровы слоік, воцат класці ў кіпень. Заліць расолам агуркі, закатаць, перавярнуць на вечка і ахінуць да астывання.
|