-агуркі (свежыя) - 1,2 кг
-цыбуля рэпчатая (сярэдняя) - 750 г
-перац чорны (гарошкам)
-кроп
-лаўровы ліст
-соль
-цукар
-воцат (5%)
Агуркі памыць. Нарэзаць кружочкамі (прыблізна 3 -4 мм таўшчынёй). Скласці ў міску. Цыбулю ачысціць. Нарэзаць паўколамі тонка. Скласці ў асобны посуд. Кроп памыць, нарэзаць дробна.
Слоікі падрыхтаваць як звычайна. Па рэцэпту павінны быць паўлітровыя слоікі. Слоікі старанна вымыць содай. Прасмажыць у духоўцы. Вечка абліць кіпенем. На дно кожнага слоіка кінуць 3 -4 гарошыны чорнага перцу.
Далей накладваем папластава: пласт парэзаных агуркоў. пласт цыбулі. пасыпаць злёгку кропам. Пласты чаргаваць да самага верха слоіка. Перыядычна ўтрамбоўваць змесціва слоіка драўляным песцікам, каб спарадкаваць і ўшчыльніць ўсё.
Самы верх пасыпаць кропам, і пакласці лісточак лаўровага ліста.
У кожны падрыхтаваны слоік аб’ёмам 0, 5 л з агуркамі дадаем:
-3 /4 г. л. солі
-1 /2 г. л. цукру
-2 стал. ложкі воцату 5 %.
Заліць слоікі з агуркамі і спецыямі крутым кіпенем. Трохі не даліваем да краю. Слоікі са змесцівам скласці ў глыбокі вялікі рондаль, засланы ручніком усярэдзіне.
Заліваем цёплай вадой такім чынам, каб яна закрыла слоікі да плечак. Стэрылізуем слоікі 10 хвілін ад пачатку закіпання вады.
Выцягваем слоікі з рондаля па чарзе, і закочваем. Перагортваем і ставім на вечка пад коўдру на пару дзён.
|