На адзін слоік ёмістасцю 1 л неабходна:
-свежых агуркоў - 300-310 г,
-кропу - 10-15,
-лісцяў салеры - 10-12 г,
-часныку - 2-4 зубчыка,
-горкага струковага перцу - 0.5-1 г.
Свежыя невялікіх памераў агуркі мыюць і замочваюць у халоднай вадзе на 2-3 гадзіны, затым прамываюць праточнай вадой і абразаюць з двух бакоў канцы.
На дно слоіка ўкладваюць палову зеляніны і спецый, пакладзеных па рэцэптуры, затым шчыльна ўкладваюць агуркі, на іх другую частку зеляніны і спецый і заліваюць слоікі гарачым (тэмпература 50-60 °С) расолам.
Напоўненыя слоікі накрываюць пракіпячонымі вечкамі ці абвязваюць марляй і ставяць на сонца. Праз 3-4 дня агуркі гатовыя
|