-агуркі
-салодкі перац
-хрэн
-лаўровае лісце - 2 шт.
-насенне гарчыцы - 1/2 г. лыжкі
-каляндра - 1/2 г. лыжкі
-гваздзічка - 1 бутон
-перац духмяны - 3 шт.
-перац гарошкам - 4-5 шт.
Для марынаду:
-вада - 2/3 літра
-воцат - 1/3 літра
-соль - 30 г
-цукар - 25 г
Прамытыя агуркі ачысціць ад скуркі, парэзаць уздоўж лустачкамі. Цыбулю парэзаць кольцамі, салодкі перац парэзаць палоскамі, хрэн - кавалачкамі.
У 0,5 л слоікі паскладаць спецыі і падрыхтаваную гародніну, заліць усё гарачым марынадам, прычыніць вечкамі і пастэрызаваць 20 хвілін. Затым слоікі закатаць і астудзіць.
|