Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка гародніны

    АГУРКІ СА ШЧАЎЕМ

    На 800-грамовы слоік:

    - рэзаныя агуркі,

    ~150 г вады,

    ~100 г шчаўя,

    -1 ст. лыжка без верха солі,

    -1 г. лыжка цукру

    1-ы варыянт - з цэлымі агуркамі

    (Вады і шчаўя выкарыстоўваецца больш, чым паказана ў выпадку з рэзанымі агуркамі.) Падрыхтаваны слоік запоўніць агуркамі. Заліць халоднай вадой, затым ваду зліць і замераць аб'ём.

    У рондальчык наліць палову аб'ёму вады і пакласці шчаўе вагай 2/3 ад налітай вады. Кіпяціць 2 хвіліны. Шчаўе разам з вадкасцю пракруціць у блендэры ці прапусціць праз мясасечку.

    Выліць атрыманую масу зваротна ў рондаль і пакласці соль і цукар. Агуркі заліць кіпенем і даць пастаяць 2~3 хвіліны.

    Шчаўевую масу давесці да кіпення. Ваду з агуркоў зліць і адразу ж заліць кіпячую масу. Слоікі закатаць і загарнуць у коўдру да поўнага астывання.

    2-і варыянт - з рэзанымі агуркамі

    Перарослыя вялікія агуркі ачысціць ад скуркі. Парэзаць уздоўж на 4 часці. Калі насенне вельмі цвёрдае - выразаць. Парэзаць невялікімі кавалачкамі. Агуркі скласці ў падрыхтаваныя слоікі.

    Падрыхтаваць шчаўевае заліванне апісаным вышэй спосабам. Заліць агуркі кіпячай масай, прычыніць вечкам і паставіць стэрылізавацца на 15 хвілін.

    (Для стэрылізацыі на дно рондаля пакласці анучку, паставіць слоік з агуркамі, наліць кіпень так, каб ён даходзіў да плечак слоіка, рондаль накрыць вечкам і кіпяціць патрэбны час.) Слоікі закатаць і загарнуць у коўдру да поўнага астывання.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка гародніны | Дабавіў: wawkalaki (05.08.2014)
    Праглядаў: 199 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar