-агуркі - 2 кг,
-кроп (парасонікі) – 2 шт.,
-лісце чорнай парэчкі - 5 шт.,
-лісце вішні - 5 шт.,
-часнык - 1 долька,
-хрэн (корань або лісце) – 20 г,
-перац гарошкам - 8 гарошын,
-соль – 75 г,
-гарэлка – 50 г,
-вада - 1,5 л
Свежыя зялёныя агуркі (не перарослыя) старанна вымыць, абліць кіпенем і адразу ж акунуць у вельмі халодную ваду.
Замочваць 2-3 гадзіны. Затым шчыльна паскладаць агуркі ў трохлітровы слоік, перакладаючы вымытым лісцем, кропам, часныком і гарошкам.
Заліць прыгатаваным халодным солевым растворам (50 г солі на 1л вады). Дадаць 2 стал.лыжкі гарэлкі і шчыльна зачыніць слоік поліэтыленавым вечкам.
Агуркі, засоленыя дадзеным спосабам варта адразу паставіць у халоднае месца (халадзільнік, склеп і г.д.). Агуркі захоўваюць свой натуральны зялёны колер, набываюць своеасаблівы густ і вельмі добра захоўваюцца.
|