-агуркі
-кроп
-лісце хрэна, чорнай парэчкі, вішні
-часнык
-соль
Агуркі апрацаваць як звычайна (памыць, хвосцікі абрэзаць і г.д). Падрыхтаваць кроп, часнык, ліст парэчкі чорнай, ліст хрэна, ліст вішні. Бяром ёмістасць 1,5 літра. Толькі не металічную.
На дно складваем зеляніну. Затым кладзем агуркі. Затым соль буйную 1 ст. л. Заліваем вадой халоднай, колькі ўлезе. Затуляем вечкам і пакідаем пры пакаёвай тэмпературы на 3-4 дні.
Гэта ўсё павінна закіснуць, пойдзе плеўка. Плеўку здымаем перыядычна. Калі ўсё закісла, вадкасць зліваем у рондаль. Бяром чысты слоік 1 літр, набіваем туды агуркі шчыльна-шчыльна, зверху зеляніну пракіпячоную.
Вадкасць даводзім да кіпення, заліваем агуркі, пакідаем на 2-3 хвіліны. Зліваем, паўтараем. Яшчэ раз паўтараем, закручваем.
|