Для раствора
- 1 л соку з агуркоў,
-1 л соку з яблыкаў,
-100 г солі,
-100 г цукру.
Раствор для залівання гэтых агуркоў можна прыгатаваць з яблыкаў-ападкаў і адбракаваных ці перарослых агуркоў. Яблыкі і агуркі перабраць, вымыць, адлучыць сок праз сокавыціскалку.
Агуркі, прызначаныя для кансервавання вымыць, пасля прамывання пагрузіць на 2-3 секунды ў кіпячую ваду, затым паскладаць у трохлітровы слоік і заліць кіпячым растворам на некалькі хвілін.
Раствор зліць, ізноў давесці да кіпення і заліць агуркі. Пасля трэцяга залівання слоікі закатаць. Агуркі рыхтуюць без дадання рэзкай травы, яны атрымліваюцца як свежыя.
|