Для засолкі адбярыце дробныя агуркі і спелы, шчыльны круглы гарбуз.
Пладаножку выражце ў выглядзе вечка, лыжкай выміце з гарбуза насенне, шчыльна паскладайце ўнутр агуркі і заліце слабым расолам - на 1 л вады 40 г солі.
Рэзкія затаўкі дадаваць не трэба. Затым зачыніце "вечка", прымацуйце яго да гарбуза драўлянымі палачкамі і апусціце ў сярэдзіну бочкі, у якой соляцца астатнія агуркі.
Бочку захоўвайце ў халодным месцы, праз 3-4 месяца агуркі ў гарбузе гатовыя.
|