-агуркі
-капуста
-хрэн
-кроп
-часнык
-лісцікі парэчкі
-соль
-цукар
-воцат
Колькасць прадуктаў залежыць ад колькасці закрываемых слоікаў. У 3-х літровыя слоікі ўкладваем лісце хрэна, кроп, лісце парэчкі, 2-3 зубка часныку.
У агуркоў зразаем кончыкі і загортваем кожны агурочак у капусны ліст, складваем ў падрыхтаваныя слоікі. Заліваем кіпенем і даём пастаяць хвілін 20-30.
Ваду зліваем у рондальчык і рыхтуем марынад: на адзін 3-х літровы слоік 1,5 ст.л. солі, 2 ст.л. цукру.
Уліваем у слоік 70 мл. 9% воцату, затым заліваем гарачым марынадам і стэрылізуем хвілін 15, закочваем стэрылізаванымі вечкамі.
|