-агуркі,
-часнык,
-кроп,
-лісцікі парэчкі, вішні і хрэна,
-перац горкі і духмяны,
-лаўровы ліст.
Марынад (на 10 літровых слоікаў):
-3,5 л таматавага соку (можна развесці 600г таматавай пасты ў 3л вады)
-3 ст.л солі
-400 гр цукру
-250 г воцату
Агуркі замочваем у халоднай вадзе на 6 гадзін. У 1 л слоікі пакласці па 2 парэзаных зубка часныку, кроп, па 2 лісціка парэчкі і вішні, трохі хрэна, па 3 гарошыны перцу, лаўровы ліст.
Марынад: усё перамяшаць, давесці да кіпення і заліць агуркі. Стэрылізаваць 20 хвілін.
|