Для залівання
- 1 л вады,
-300 г яблычнага ці вінаграднага соку,
- 50 г солі,
-50 г цукру.
Адабраныя агуркі вымыць, абліць крутым кіпенем, а затым прамыць халоднай вадой. Кожны агурок загарнуць у вінаградны ліст і шчыльна паскладаць у трохлітровы слоік.
Лісце вінаграда захаваюць зялёны колер агуркоў і нададуць ім адмысловы густ. Прыгатаваць заліванне з яблычнага ці вінаграднага соку, цукру і солі.
Кіпячым растворам заліць агуркі, праз 3-5 хвілін раствор зліць у рондаль, ізноў давесці да кіпення і заліць яшчэ раз. Гэты працэс паўтарыць два разы, затым адразу слоік закатаць.
|