-агуркі
-прыправа
-соль
-цукар
На дно літровага слоіка паскладаць зеляніну, спецыі. Запоўніць слоік невялікімі агуркамі.Напоўненыя слоікі заліць кіпенем , накрыць вечкамі і пакінуць на 2 хвіліны.
Затым ваду зліць, слоікі другасна заліць кіпенем і вытрымаць 5 хвілін. Пасля другаснага прагрэву ваду зліць , дадаць 1 ст.л солі, 2 ст.л цукру і заліць кіпячым расолам агуркі.
У напоўнены слоік уліць няпоўную гарбатную лыжку воцатнай эсэнцыі. Слоік закатаць і ахінуць.
|