Рэцэпт на 3-х літровы слоік:
-агурочкі - каля 2 кг
-соль буйная - 3 ст. лыжкі з горкай
-цукар- 4 ст. лыжкі
-воцат 9% - 7 ст. лыжак
-вада - 2 л
-1 цыбуліна
-кроп,
-часнык,
-лісце хрэна,
-лісце чорнай парэчкі,
-перац чорны гарошак,
-перац духмяны
У стэрылізаваны слоік на дно пакласці травы, часнык і цыбулю парэзаную кольцамі. Агурочкі шчыльна паскладаць. Заліць кіпячай вадой.
Пакінуць на 10-15 хвілін. Затым зліць ваду ў рондаль, дадаць соль, цукар, спецыі. Кіпяціць 5 хвілін, у канцы дадаць воцат.
Заліць гатовым расолам агуркі, закатаць вечкам, перавярнуць слоік, захутаць і пакінуць да поўнага астывання
|