Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка гародніны

    АГУРОЧКІ САЛЁНЫЯ З ЧАСНЫКОМ І ЗЯЛЁНЫМ КРОПАМ

    -агуркі свежыя

    -лісце парэчкі, вішні, хрэна, эстрагону

    -зялёныя парасонікі кропу (пажадана) ці спелы кроп (сцеблы і суквецці)

    -часнык (маладыя стрэлкі, зубчыкі і сакавітае лісце)

    -соль

    -вада

     

    Мыем сабраныя агуркі. Солім ў вядры ці баку ці што ёсць. На дно кладзем пласт зеляніны (буйна сечанай і ўсіх відаў). Ўкладваем агуркі. Зверху зноў пласт зеляніны.

    Чым больш зеляніны, тым смачней будуць агуркі. Зверху накрываем паверхню буйным лісцем хрэна. Заліваем халодным расолам (Некіпячоная вада і соль з разліку: 1 шклянка солі на 5 літраў вады).

    Накрываем кружком і кладзём гнёт (камень). Солім на працягу 7-8 дзён. Прыкладна праз тыдзень адчыняем бак, здымаем цвіль (калі ўтварылася), выкідваем зеляніну, выбіраем агуркі, раскладваем іх у слоікі, дадаем ў слоікі 9% воцат з разліку: 1 сталовая лыжка на кожны літр.

    Расол працэджваем, кіпяцім, заліваем агуркі і закочваем. Ахінаем і астуджваем.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка гародніны | Дабавіў: wawkalaki (05.08.2014)
    Праглядаў: 231 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar