Вядома, што агуркі дрэнна паддаюцца замарозцы: пасля адтавання выглядаюць непрывабна і не вельмі прыемныя на густ.
Калі вы ўсёткі вырашылі замарозіць агуркі, адбярыце здаровыя, зялёныя, толькі што знятыя з градкі, дыяметрам не больш за 3-4 см.
Вымыйце, зніміце скурку, нарэжце кружкамі ці саломкай. Хутка пакладзіце агуркі ў поліэтыленавыя пакеты, імкнучыся выдушыць усё паветра і стварыць вакуум. І адразу ў маразілку!
|