-1 кг баклажанаў,
- 100 г морквы,
-100 г часныку,
-100 г салодкага перцу,
-50 г солі,
-20 г мяты,
-20 г пятрушкі,
-20 г кінзы (склад зеляніны можна змяніць па густу),
-300 г 6-адсоткавага вінаграднага воцату.
Баклажаны прамыць, зрэзаць пладаножкі, разрэзаць уздоўж, можна ачысціць ад унутранай мякаці, кіпяціць 2-3 хвіліны ў 10-адсоткавым расоле (100 г солі на 1 л вады).
Затым плады дастаць, астудзіць, адціснуць лішак вады, пакінуўшы іх на 15-20 гадзін пад гнётам, пасля чаго начыніць фаршам, скласці ў слоікі і заліць 6-адсоткавым вінаградным воцатам.
Праз 4-5 дзён баклажаны даходзяць да гатовасці. Для працяглага захоўвання слоікі з баклажанамі трэба прастэрылізаваць і закатаць.
Для фаршу часнык ачысціць, раздрабніць з соллю, дадаць здробнены салодкі перац, моркву, пятрушку, мяту, востры перац, кінзу і перамяшаць.
|