-1,4 кг баклажанаў,
-100 г пшанічнай мукі,
-250 г рэпчатай цыбулі,
-600 г памідораў,
-160 г алею,
-3 г чорнага молатага перцу,
-соль.
Баклажаны вымыць, нарэзаць кружочкамі 0,5 см, пасаліць, праз 30 хвілін адціснуць сок і спаласнуць вадой. Пасыпаць перцам, запаніраваць у муце і абсмажыць на алеі, дадаць вычышчаныя нарэзаныя памідоры, пасаліць па густу.
Гарачыя смажаныя баклажаны ўпярэмежку з цыбуляй і памідорамі паскладаць у чыстыя прастэрылізаваныя слоікі, прычыніць вечкамі і стэрылізаваць 20-30 хвілін. Слоікі закаркаваць і астудзіць.
|