-1 кг баклажанаў,
-25 г часныку,
-0,5 г лаўровага ліста,
-5 г солі,
-зеляніна салеры,
-1 л вады,
-70 г солі.
Дробныя спелыя баклажаны вымыць, абрэзаць пладаножкі і чашалісцікі, зрабіць падоўжаны надрэз і адварыць у салёнай вадзе (60 г солі на 1 л вады), затым выняць і пакласці пад гнёт.
Часнык расцерці з соллю і начыніць баклажаны. На дно падрыхтаваных слоікаў пакласці лаўровы ліст і зеляніну салеры, шчыльна паскладаць баклажаны.
У кіпячай вадзе растварыць соль, прафільтраваць і заліць у слоікі з баклажанамі. Закаркаваць, вытрымаць 5 сутак пры тэмпературы 18-25°С, а потым перанесці ў халоднае месца для захоўвання.
|