Для воцатнага залівання:
-500 г вады,
-500 г 9-адсоткавага воцату,
-40 г солі.
Вымыць баклажаны, зрэзаць канцы, лыжкай выдаліць мякаць, пасаліць знутры, пакінуць на гадзіну, каб прапіталіся соллю, затым апусціць на 5 хвілін у кіпень, асцярожна адціснуць, даць астыць і нафаршаваць.
Фарш рыхтуюць з дробна нарэзанай зеляніны пятрушкі, салеры і долек часныку, соляць і перчаць па густу. Нафаршаваныя баклажаны абгарнуць лісцем салеры, шчыльна паскладаць у слоік і заліць воцатным заліваннем.
Слоікі зачыніць цэлафанам, змочаным гарэлкай, каб ён лепш прыліп да краёў, захоўваць у прахалодным памяшканні.
|