Расол :
-1 шклянка вады,
-палова-шклянкі сланечнікавага алею,
-0,25 шклянкі воцату.
1 кг баклажанаў нарэзаць кубікамі, пасаліць, настаяць, сок зліць. Падсмажыць на сланечнікавым алею, скласці ў эмаляваны рондаль, дадаць цыбулю, часнык, горкі перац, салодкі перац, моркву, усё па-густу.
Зеляніну дадаваць у гатовы прадукт. Расол кіпяцяць і гарачым заліваюць у падрыхтаваную масу. Астуджаюць, ставяць у халадзільнік, праз суткі закуска гатовая.
|