-10 кг баклажанаў
- 250 г часныку,
-5 г лаўровага ліста,
-50 г солі для часныку,
-2 л вады,
-зеляніна салеры;
расол для варкі:
-1 л вады
- 60 г солі;
заліванне:
- 1 л вады
- 70 г солі.
Дробныя цёмна-фіялетавыя баклажаны адсартаваць, памыць, выдаліць пладаножкі, зрабіць скразны надрэз уздоўж і варыць у салёнай вадзе. Пасля варкі пакласці пад гнёт, каб сцякла вада.
Расцерці часнык з соллю і начыніць ім баклажаны. На дно слоіка змясціць лаўровы ліст, галінку салеры, баклажаны. Запоўнены слоік заліць кіпячоным і астуджаным расолам.
Слоікі зачыніць вечкамі, вытрымаць пры тэмпературы 18-25°С на працягу 5 сутак, пасля чаго перанесці ў халоднае памяшканне з тэмпературай не вышэй 8°С. Перад ужываннем баклажаны парэзаць на кавалачкі і заправіць сланечнікавым алеем.
|