-баклажаны (дробныя) - 6-7 шт.
- часнык 1 -2 зубчыка
- лаўровы ліст ці ліст салеры
-соль - 1/2 г.л.
для расола:
- соль - 5 ст.л.
- вада - 2 л
Адабраць маленькія баклажаны, прамыць у прахалоднай вадзе, адрэзаць пладаножкі і надрэзаць уздоўж наскрозь. Адварыць у салёнай вадзе (2 ст.л. солі на 1 л вады) да мяккасці.
Затым пакласці баклажаны пад гнёт і чакаць, калі сыдзе залішняя вада. Астуджаныя пры пакаёвай тэмпературы баклажаны паскладаць у папярэдне падрыхтаваныя слоікі.
На дно слоіка пакласці лаўровы ліст (ці ліст салеры), затым шчыльна паскладаць баклажаны, папярэдне змяшаўшы іх з тоўчаным з соллю часныком і заліць кіпячоным астуджаным расолам.
Накрыць слоік вечкам і вытрымаць пры пакаёвай тэмпературы 5-7 дзён (для закісання). Пасля гэтага паставіць слоік з баклажанамі ў халоднае памяшканне (не вышэй 5-8 градусаў).
Да стала салёныя баклажаны падаюць нарэзанымі кавалачкамі, запраўленымі алеем. Зверху пасыпаюць дробна нарэзанай зелянінай.
|