На 1 слоік ёмістасцю 0,5 л
- баклажаны абсмажаныя - 300-400 г,
-морква абсмажаная - 40 г,
-цыбуля абсмажаная - 20 г,
-белыя карэнні абсмажаныя - 20 г,
-алей - 75 г,
-соль,
-перац - па густу.
Маладыя, свежыя, любога памеру і формы баклажаны нарэзаць на кавалачкі шырынёй 1,5-2 см, змясціць у раствор солі (10-20 г солі на 1 л вады). Праз 15-20 хвілін дастаць іх і паставіць пад гнёт паміж дзвюма дошкамі.
Пасля таго, як сцячэ вадкасць, абсмажыць на алеі да гатовасці. Моркву, цыбулю, белыя карэнні (пастарнак, пятрушка, салера) падрыхтаваць наступным чынам: моркву і белыя карэнні нарэзаць у выглядзе локшыны, а цыбулю - кружочкамі.
Усё па асобнасці абсмажыць у вялікай колькасці алею, дадаць да абсмажаных баклажанаў, пасаліць, паперчыць і паскладаць у слоікі.
Напоўненыя слоікі заліць алеем, у якім смажылася гародніна, і стэрылізаваць: слоікі ёмістасцю 0,5 л - 35 хвілін, 1 л - 45 хвілін. Неадкладна закаркаваць слоікі і паставіць вечкамі ўніз для астуджэння. Выкарыстоўваюць як закуску.
|