-баклажаны -10 кг.
-перац “Чылі” -5 шт
-часнык -5 галовак
-соль- шмат
Склад марынаду:
-воцат 9% -1 л
-вада- 1 л
Баклажаны нарэзаць кольцамі па 0,5 см таўшчынёй, паскладаць у вялікую пасудзіну, пасыпаючы кожны пласт соллю. Прыціснуць вялікім цяжарам. Пакінуць гадзіны на тры, пакуль не пусцяць сок.
Пачысціць часнык, памыць перац (асяродак з семечкамі не выдаляць). Пракруціць часнык і перац на мясасечцы і высыпаць у глыбокую пасудзіну. Заліць шклянкай марынаду.
Па меры гатавання трэба падліваць такі раствор, калі соус будзе гусцець. Адмыць баклажаны ад солі і соку.
Абсмажыць баклажаны абапал на маленькім агні (гатовы кавалачак будзе лёгка пратыкацца відэльцам), добранька прапаласкаць у соусе, пакласці ў слоік, утрамбаваць (зверху павінен выступіць сок). Як толькі ў слоіку скончыцца вольнае месца - закатаць.
|