-3 кг сініх (баклажанаў),
-5 шт. чырвонага салодкага перцу,
-1 шт. горкага чырвонага перцу,
-дзве з паловай сярэдніх галоўкі часныку,
-паўлітра алею,
-1 шклянка солі,
-4 літра вады.
Сінія памыць, абрэзаць хвасты, разрэзаць уздоўж на 4 часці і кожную яшчэ на 2-3 кавалка ўпоперак. Закіпяціць у эмаляваным посудзе 4 літра вады з соллю, апусціць сінія і варыць 5 хвілін з моманту закіпання, затым адкінуць баклажаны на друшляк.
Можна рабіць гэта ў два- тры прыёма, калі посуд не дазваляе за раз. Ваду, ў якой варыліся сінія, выліць. Пракруціць праз мясасечку салодкі і горкі перац і часнык, выліць усё ў рондаль, дадаць алей, апусціць сінія і варыць 5 хвілін з моманту закіпання.
Гарачымі фасаваць у слоікі і закочваць. Выйсце: 5-6 паўлітровых слоікаў. Кансервы можна ахінуць на суткі для дадатковай самастэрылізацыі.
|