Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка гародніны

    БАКЛАЖАНЫ З ГАРОДНІННЫМ ФАРШАМ У ТАМАТАВЫМ СОУСЕ

    Маладыя спелыя доўгія баклажаны мыюць, выдаляюць пладаножку і рэжуць на роўныя кружкі таўшчынёй 1,5-2 см.

    Укладваюць у тазік з салёнай вадой (1 ст. лыжка солі на 1 л. вады ). Праз 5-10 хвілін, выняўшы іх з вады і даўшы ёй сцячы, абсмажваюць у алеі.

    Калі кружкі набываюць раўнамерную залаціста-жоўтую афарбоўку і тканіна становіцца мяккай, іх асцярожна вымаюць шумоўкай, укладваюць на бляху і даюць алею сцячы.

    Астыўшыя кружкі баклажанаў шчыльна сладаюць у гарачыя апараныя слоікі, наліўшы на дно 40-50 г. таматавага соусу.

    Паскладаўшы кружкі баклажанаў у два шэрагі, зверху кладуць прыкладна такі ж пласт гародніннага фаршу, затым ізноў кружкі баклажанаў - і так паўтараюць да напаўнення слоіка.

    Усё гэта заліваюць гарачым ( не меней 70*С ) таматавым соусам на 2 см ніжэй верха горлачка слоіка.

    Напоўненыя слоікі накрываюць вечкам, укладваюць у стэрылізацыйную ванну і стэрылізуюць пры тэмпературы 100*С : паў-літровыя слоікі - 40 хвілін, літровыя - 50 хвілін, затым закочваюць.

    Суадносіны прадуктаў у слоіку: 65 -70% баклажанаў і гародніннага фаршу, 35 - 30% таматавага соусу.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка гародніны | Дабавіў: wawkalaki (21.07.2014)
    Праглядаў: 206 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar