-2 10-літровых вядра рознакаляровага перцу,
-1 вядро памідораў,
-2 ст.л. солі,
-1,5 шклянкі цукру,
-½ шклянкі 9% воцату,
-1 г.л. молатага чорнага перцу,
-1 шклянка нерафініраванага алею.
Перац памыць і нарэзаць саломкай. Памідоры вымыць, прапусціць праз мясасечку, адціснуць сок (можна сок не адціскаць, а варыць прама ў густой таматавай масе).
Таматавую масу паставіць на агонь і давесці да кіпення. Затым дадаць у яе ўсе спецыі, акрамя воцату, праварыць 10-15 хвілін, уліць воцат і выкласці перац.
Варыць усё разам 20 хвілін, памешваючы і сочачы за тым, каб перац не разварыўся. Раскласці па стэрылізаваных слоіках, закатаць, ахінуць.
|