Для расола:
-вядро вады
- 300 г солі.
Ў такім выглядзе бурак добры для баршча. Прычым выкарыстоўваюць не толькі сам бурак, але і расол.
Для квашаньня ўзяць дужыя, здаровыя карняплоды. Бурак адсартаваць па памерах, адрэзаць галоўкі і хвосцікі, зняць скурку, памыць, затым скласці ў тару, пакласці тканіну, кружок і гнёт і заліць расолам.
Расол павінен выступаць над кружком на 10-15 см. Квашаньне ідзе пры тэмпературы 20°С, прычым трэба перыядычна мыць кружок, выдаляць пену і цвіль.
На пятнаццаты дзень карняплоды бляднеюць, расол набывае цёмна-карычневы колер - бурак гатовы да ўжывання. Захоўваць квашаны бурак трэба ў халодным месцы.
|