Заліванне для слабакіслага марынаду:
- 500-600 г солі,
-500-600 г цукру,
-150-175 мл воцатнай эсэнцыі,
-вады да 10 л;
заліванне для кіслага марынаду:
- 500-600 г солі,
-600-900 г цукру,
-250 мл воцатнай эсэнцыі,
-вады да 10 л;
заліванне для вострага марынаду:
- 600 г солі,
-900-1000 г цукру,
- 470-530 мл воцатнай эсэнцыі,
-вады да 10 л;
рэзкія затаўкі:
- 5 г карыцы,
-5 г гваздзічкі,
-3 г духмянага перцу,
-5 г лаўровага ліста (для кожнага віду залівання).
Бурак ачысціць ад бацвіньня, абрэзаць верхнюю частку галоўкі і пасартаваць па памеру, пасля гэтага прамыць, апусціць у кіпячую ваду і варыць 20-45 хвілін, у залежнасці ад памеру бурака.
Буйныя карняплоды перад бланшоўкай разрэзаць напалову. Затым бурак астудзіць у вадзе ці на паветры, ачысціць ад скуркі і разрэзаць на часткі рознай формы, паскладаць у падрыхтаваную тару і заліць прыгатаваным марынадам. Дробныя карняплоды можна марынаваць цэлымі.
Стэрылізаваць у кіпячай вадзе паў-літровыя слоікі 7-8 хвілін, літровыя - 10-12 хвілін. Вострыя марынады рыхтуюць у драўлянай тары. Захоўваць бурак у халодным месцы.
|