На 10 слоікаў ёмістасцю 0,5 л неабходна:
-4,5 кг буракоў,
-100 г цукру,
-100 г солі,
-30 г 80%-вай воцатнай кіслаты,
-2 г карыцы,
-1 г гваздзічкі,
-1 г духмянага перцу,
-1 г чорнага молатага перцу,
-2 г лаўровага ліста,
-2 л вады
Свежы малады бурак старанна вымыць халоднай вадой, абрэзаць карані і лісце, бланшаваць у кіпячай вадзе 10-15 хвілін, ачысціць ад скуркі, прамыць у халоднай вадзе і нарэзаць кубікамі ці пласцінкамі.
Папярэдне на дно слоіка ёмістасцю 0,5 л пакласці 3-4 гарошыны духмянага перцу, 1 кавалачак ламанай карыцы, 2-3 штукі гваздзікі, 1 лаўровы ліст, а затым пакласці нарэзаны бурак і заліць слоікі гарачым марынадам (тэмпература не ніжэй 90° С).
Для марынаду: у эмаляваны рондаль наліць ваду, дадаць цукар, соль, давесці сумесь да кіпення і кіпяціць 10-15 хвілін. Адфільтраваць праз 3-4 пласты марлі, ізноў давесці да кіпення і ўліць воцатную кіслату.
Напоўненыя даверху слоікі накрыць пракіпячонымі вечкамі і устанавіць у рондаль з вадой, нагрэтай да 70-75° С. для стэрылізацыі. Час стэрылізацыі пры 100° С для слоікаў ёмістасцю 0,5 л -10 хвілін, 1 л - 15 хв. Па канчатку апрацоўкі слоікі герметычна зачыніць, перавярнуць уніз горлачкам і астудзіць.
|