Для залівання:
-500-600 г солі,
-600-900 г цукру,
- 200 мл воцатнай эсэнцыі.
Адабраць бурак, выдаліць рэшткі бацвіньня, абрэзаць верхнюю частку карняплодаў, выразаць пашкоджаныя месцы і пасартаваць па памеру, пасля гэтага прамыць, апусціць у кіпячую ваду і варыць 20-45 хвілін, у залежнасці ад памеру бурака.
Буйныя карняплоды перад бланшоўкай разрэзаць напалову. Дробныя карняплоды можна марынаваць цэлымі. Свежавымытыя карані хрэна сярэдніх памераў старанна вымыць, ачысціць і зноў апаласнуць у халоднай вадзе, нацерці на тарцы.
У паўлітровы слоік пакласці 30 г хрэна, у літровы - 30-60 г, паскладаць бурак і заліць марынадам. Стэрылізаваць у кіпячай вадзе паў-літровыя слоікі 7-8 хвілін, літровыя - 10-12 хвілін. Слоікі закатаць.
|