Перад сушкай бурак старанна вымыць, пасартаваць на дробны, сярэдні і буйны, потым праварыць. Бурак розных памераў трэба варыць асобна.
Дробны бурак вараць 8-9 хвілін, буйны - 12-13. Варыць бурак да паўгатовасці, гэта лёгка вызначыць, калі разрэзаць узяты на спробу карняплод і ачысціць яго ад скуркі, якая павінна здымацца з сілай.
Пераварваць бурак нельга, бо пры гэтым бывае шмат адыходаў і бурак цяжка нарэзаць. Бурак парэзаць кружкамі.
Правараны і парэзаны бурак сушыць у духоўцы пры невысокай тэмпературы, захоўваць у сухім месцы.
|