-агуркі (свежыя) - 2.5 кг
-перац чырвоны востры
-вада (кіпячоная, ваду выкарыстоўваць пажадана астуджаную) - 250 мл
-соль буйная- 150 г
-цукар - 400-500 г
-воцат 3% - 75-100 мл
Нашаткаваць агуркі кружочкамі, прыкладна пару міліметраў таўшчынёй. Заліць ваду і насыпаць соль і цукар. Уліць воцат, калі праблем з воцатам няма, то ўліць адразу ўсе 100 мл, а калі дрэнна пераносіце воцат, то дадаваць патроху і спрабаваць.
Але трэба памятаць, што воцат - ўсё ж кансервант - і дадаць яго зусім мала - не атрымаецца. Дробна нашаткаваць востры перац. Гэта салата павінна быць настолькі вострай, каб яе немагчыма было вольна знішчаць сталовымі лыжкамі.
Даць настаяцца салаце 3 -4 гадзіны і скласці ў апараныя слоікі. Можна закатаць, а можна і зачыніць простымі шрубавымі вечкамі. Захоўваць пажадана ў прахалодным месцы.
|