(балгарскі рэцэпт)
Прыгатаваць баклажаны, зялёны перац, струкавую фасоль, памідоры і таматавы сок. Прапорцыі любыя. Баклажаны ачысціць, нарэзаць у даўжыню лустачкамі, пасаліць, каб сышла гарката, праз 2 гадзіны прамыць, падсушыць і абсмажыць у алеі.
Перац вымыць, выдаліць насенне, апарыць слаба падкісленай вадой так, каб кавалачкі не ламаліся, а гнуліся. Буйныя перцы нарэзаць долькамі. Фасоль прамыць і апарыць салёнай вадой.
Памідоры таксама старанна вымыць, выразаць пладаножкі. Зеляніну пятрушкі прамыць у праточнай вадзе, нарэзаць. На дно падрыхтаванага слоіка паскладаць палову памідораў і зеляні пятрушкі, затым пластамі перац, фасоль, баклажаны - і так чаргаваць, заліваючы кожны пласт таматавым сокам, каб ён запоўніў усю вольную прастору слоіка.
Наверх пакласці пакінутыя памідоры і зеляніну і зноў заліць сокам. Стэрылізаваць слоіка 90 хвілін і закатаць.
|