-перац пякучы(чырвоны і зялёны) - 1,5 кг
-алей - 2 шкл.
-пятрушка - 1 пуч. (вялікі)
-соль - 1 ст. л. (не поўная)
-цукар - 2 ст. л.
-спецыі (хмелі-сунелі) - 3 г. л.
-воцат (70%) - 1/2 г. л.
Перац прамыць і выдаліць пладаножку. У сатэйнік ці глыбокую патэльню наліць алею, нагрэць і апусціць туды перац, пасаліць, усыпаць цукар і перамяшаць.
Тушыць на сярэднім агні, перыядычна памешваючы. Як перац пачне станавіцца мяккаватым, дадаць спецыі, воцат і буйнапарэзаную пятрушку, перамяшаць і тушыць яшчэ хвілін 10.
Раскласці, трохі ўтрамбоўваючы, па стэрылізаваных слоіках і закатаць. Перавярнуць да поўнага астывання. Узімку можна есці так, з бульбачкай ці дадаваць у супчыкі і салаты.
|