-1 кг цыбулі,
-1 кг морквы,
-1 кг памідораў,
-1 кг салодкага перцу,
-0,5 л сланечнікавага алею,
-200 г рысу,
-80 г цукру,
-1-2 ст. лыжкі солі (без горкі),
-2 ст. лыжкі воцату.
Цыбулю нарэзаць, моркву нацерці і ўсё патушыць прыкладна 10 хвілін, затым дадаць нарэзаныя памідоры і перац.
Адначасова сварыць да паўгатовасці рыс і пагрузіць яго ў кіпячую гародніну. Дадаць соль, цукар.
Калі "гультаяваты" перац цалкам гатовы, уліць у яго воцат, раскласці па слоіках і закатаць.
|