-250 г морквы,
-1 хімічна неапрацаваная цытрына,
-1 грэйпфрут,
-500 мл апельсінавага соку,
-1 пакуначак сродку для жэле на 1 кг садавіны,
-350 г цукру,
-50 мл сухога вермуту.
Моркву ачысціць і пацерці на буйнай тарцы. З цытрыны зняць тоненька, без белага ўнутранага пласта, цэдру. Выціснуць сок з цытрыны і грэйпфрута, дадаць да апельсінавага соку.
Сродак для жэле перамяшаць з цукрам. Сумесь сокаў, моркву, цукар перамяшаць, закіпяціць і варыць пры бесперапынным памешваньні на моцным агні 4 хвіліны.
Дадаць вермут, мешаць 3 хвіліны. Пафасаваць канфіцюр у стэрыльныя слоікі і адразу ж закатаць, перавярнуць дагары дном.
|