-агуркі
-памідоры
-соль
-воцат 9%
-цукар
-чорны перац гарошкам
-духмяны перац гарошкам
-лаўровы ліст
Памідоры і агуркі бяром у суадносінах 5:1. Памідоры павінны быць дужымі і злёгку недаспелымі. Агуркі наразаем паўкружочкамі, памідоры долькамі. Нарэзаную гародніну змешваць не трэба, каб лішні раз не траўміраваць памідоры, а адразу размеркаваць па літровых слоіках. Страты соку пры нарэзцы памідораў не пазбегнуць, гэты сок выліць ў рондаль, даліць вады і кіпяціць хвіліны 3, затым дадаць соль, цукар, воцат, давесці марынад да кіпення. Заліць ў слоікі па плечыкі.
Марынад:
-1 літр вады
-2 сталовыя лыжкі без верха солі
-4 сталовыя лыжкі без верха цукру
-4 гарбатныя лыжкі воцату
-1 лаўровы лісцік
У кожны слоік дадаць 3-4 гарошыны чорнага перцу, 1-2 гарошыны духмянага перцу. Стэрылізаваць 8-10 хвілін.
У літровы слоік уваходзіць прыблізна 300 г расола. Узімку расол зліваем, дадаем алей і рэпчатую цыбулю, можна дадаць трохі нарэзанага свежага агурочка.
Такая салата ўзімку смачней чым з зімовых памідораў, яны, як вядома, узімку па густу амаль ніякія. Расол не вылівайце - гэта вельмі прыемны напой, які не саступае па густу самой салаце.
|