-1,4 кг баклажанаў,
- 100 г пшанічнай мукі,
-250 г рэпчатай цыбулі,
-600 г памідораў,
-160 г алею,
-3 г молатага перцу,
-15 г солі.
Баклажаны вымыць, нарэзаць кружочкамі таўшчынёй 0,5 см, пасаліць, праз 30 хвілін адціснуць сок і спаласнуць вадой. Пасыпаць молатым перцам, запаніраваць у муце і абсмажыць на алеі.
Рэпчатую цыбулю спасераваць на алеі, дадаць вычышчаныя памідоры, пасаліць па густу.
Гарачыя смажаныя баклажаны ўперамешку з цыбуляй і памідорамі паскладаць у чыстыя прастэрылізаваныя паў-літровыя слоікі, прычыніць вечкамі і стэрылізаваць. Слоікі закаркаваць вечкамі і астудзіць.
|