
-10 кг капусты,
-200-250 г паваранай солі,
-1 кг морквы.
Шаткаваную капусту ўкладваюць у бочку пластамі, пасыпаючы соллю
і ўтрамбоўваючы драўляным песцікам. Асобна шаткуюць моркву
(локшынай ці кавалачкамі) і дадаюць у масу. Для падрыхтоўкі ў
невялікім посудзе капусту пераціраюць з соллю. Некаторыя робяць
дадаткі з яблыкаў, журавіны, брусніцы і г. д. Капуста закісае лепш пры
пакаёвай тэмпературы (18-22°С). Яе трэба вымешваць і здымаць
плеўку. Пасля закісання капусту выносяць на захоўванне ў
прахалоднае памяшканне.

|