
-10 кг капусты,
-300-500 г морквы,
-300-500 г яблыкаў,
-100 г журавіны,
-100 г брусніцы,
-200-250 г солі.
Дужыя качаны ачысціць да белага лісця, нашаткаваць, прамыць
халоднай вадой у рэшаце. Калі вада сцячэ, паскладаць капусту ў
посуд. Кожны шэраг перасыпаць сольлю і ўтаптаць драўляным мялам,
каб пусціла сок. Пласты капусты перакласці лустачкамі морквы,
кавалачкамі яблыкаў, брусніцай і журавінамі. Моцна ўтоптваць
нашаткаваную капусту не варта, каб яна не стала занадта мяккай.
Завяршыўшы ўсе аперацыі, капусту ставяць у халоднае месца,
каб яна квасілася паступова. Далей уход за ёй вядуць як звычайна.

|