
-1 кг капусты,
-100 г яблыкаў (антонаўка),
-5 г насення кмена ці кропу,
-50-100 г цукру,
-25 г солі.
Склад залівання:
-1 л вады
- 0,3-0,4 л 9%-вага воцату.
На літровы слоік
- па 5-8 гарошын чорнага і духмянага перцу.
Капусту падрыхтаваць і нашаткаваць, як для квашэння. Антонаўку
ачысціць ад скуркі і асяродку, нарэзаць саломкай ці кубікамі. Капусту
змяшаць з нарэзанымі яблыкамі, дадаць соль, цукар, перац і пакінуць
на 2-3 гадзіны. Прыгатаваць заліванне і запоўніць ім слоікі на 1/4,
пакласці у іх капусту з яблыкамі і прыправамі, злёгку ўшчыльняючы.
Заліванне не адліваць. Пастэрызаваць пры 90°С: паўлітровыя слоікі -
20 хвілін, літровыя і двухлітровыя - 25 хвілін.

|