
-1 кг капусты,
-50 г морквы,
-5 г насення кропу ці кмена,
-50-100 г цукру,
-25 г солі,
-1 л вады,
-300-400 мл воцату 9%-вага.
На літровы слоік - па 5-8 гарошын чорнага і духмянага перцу. Капусту і
моркву падрыхтаваць і нашаткаваць, як для квашання, затым капусту
змяшаць з сольлю, цукрам, кменам ці кропам і адставіць на 2-3 гадзіны.
Прыгатаваць заліванне і запоўніць ёю слоікі на 1/4. У слоікі з
заліваннем паскладаць капусту з заправамі, злёгку ўшчыльняючы.
Заліванне не адліваць. Пастэрызаваць пры 90°С:
паўлітровыя слоікі - 20 хвілін, літровыя і двухлітровыя - 25 хвілін.

|