
-1 кг капусты,
-1 кг салодкага перцу,
-100-200 г цыбулі,
-40-60 г солі.
Склад залівання:
-1 л вады,
- 0,45 л 9%-вага воцату,
-200-300 г цукру.
На літровы слоік
- 3-4 г насення кмена ці кроп.
Зялёныя мясістыя плады салодкага перцу ачысціць ад насення,
бланшаваць 4-5 хвілін у кіпячай вадзе і адразу ж астудзіць у халоднай.
Перац нарэзаць дробнымі кавалачкамі, капусту ачысціць і
нашаткаваць, як для квашання. Цыбулю ачысціць і нарэзаць дробнымі
кубікамі. Падрыхтаваную гародніну змяшаць, дадаць соль. Гарачым
заліваннем запоўніць слоікі на 1/4. Гародніннай сумессю запоўніць
слоікі так, каб заліванне пакрывала іх зверху. Заліванне не адліваць.
Пастэрызаваць пры тэмпературы 90°С: паўлітровыя слоікі - 15 хвілін,
літровыя і двухлітровыя слоікі - 20-25 хвілін.

|