
Капусту зрэжце да храпак, пасечыце як мага драбней, ссыпце ў вялікую
кадку, дно якой пасыпце жытняй мукой, пакладзіце лусту ржанога хлеба
і, перасыпаўшы соллю з разліку 600 г на 20 кг падрыхтаванай капусты,
спусціце ў склеп, каб капуста падчас моцных маразоў не замерзла.
Тыдні праз чатыры капуста закісне, гэта значыць будзе гатовая
да ўжывання. Верхні пласт рэкамендуецца зняць.

|